Заўтра Беларусь накіруе ў Паўднёвую Асецію гуманітарную дапамогу
Заўтра ў Паўднёвую Асецію Беларусь накіруе аўтакалону з гуманітарным грузам для пацярпелых падчас узброенага канфлікту.
На 7 машынах ва Ўладзікаўказ будзе дастаўлена больш за 60 тон прадуктаў харчавання. 18 супрацоўнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях будуць суправаджаць гуманітарны груз. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў МНС.
Там адзначылі, што на дастаўку дапамогі спатрэбіцца тры дні. Чаму прадукты павязуць менавіта аўтамабілем, а не самалётам, у міністэрстве не адказалі.