Вайсковая "Стабільнасць" перашкаджае баранавіцкім грыбнікам

У сувязі з падрыхтоўкай беларуска-расійскіх вучэнняў “Стабільнасць-2008” забароненае наведванне палігону непадалёк Баранавічаў. Вучэнні пачнуцца ў канцы верасня і працягнуцца да канца кастрычніка. Звычайна на такія мерапрыемствы з’яжджаюцца першыя асобы дзяржавы. Аднак палігон – адно з самых грыбных месцаў на Баранавіччыне. Таму шмат хто з аматараў грыбазбору на свой страх і рызыку парушае забарону.