Утылізаваць стары аўтамабіль у Мінску можна за 700 рублёў
Пазбавіцца ад старога непатрэбнага аўтамабіля значна прасцей, чым мяркуюць шматлікія аўтаўладальнікі.
Для пачатку трэба з'явіцца ў ДАІ з тэхпашпартам і рэгістрацыйнымі знакамі. Там напісаць заяву і заплаціць 700 рублёў за камп'ютарныя паслугі. Машыну знімуць з уліку, выдаўшы ўладальніку разрэзаны тэхпашпарт.
Пасля былому ўладальніку застанецца толькі прыйсці ў ЖЭС і напісаць заяву з просьбай вывезці “буйнагабарытнае смецце”. Камунальныя службы адправяць непатрэбны аўтамабіль на ўтылізацыю, пры гэтым яго гаспадару плаціць не давядзецца.
Дарэчы, з пачатку года працаўнікі камунальных службаў накіравалі ў Дзяржаўтаінспекцыю больш за тысячу запытаў з просьбай усталяваць уладальнікаў пакінутых машын.
Па ацэнках саміх даішнікаў, такіх аўто ў Мінску каля 30 тысяч і іх колькасць штогод павялічваецца, інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”.