Уладзімір Клічко накаўтаваў Тоні Томпсана

Украінскі баксёр-цяжкавагавік Уладзімір Клічко накаўтаваў амерыканца Тоні Томпсана і абараніў чэмпіёнскія тытулы па версіях IBF (Міжнародная федэрацыя бокса) і WBO (Сусветная баксёрская арганізацыя).
Бой, які адбыўся ў Гамбургу, завяршыўся ў 11-м раундзе пасля моцнага і дакладнага ўдару Клічко. Цяпер украінскаму баксёру давядзецца сустрэцца з прэтэндэнтам IBF расіянінам Аляксандрам Паветкіным.

Lenta.ru