Улады забаранілі краязнаўчую паездку па месцах Слуцкага збройнага чыну
Мінскі аблвыканкам не дазволіў Беларускаму добраахвотнаму таварыству аховы помнікаў гісторыі і культуры правядзенне 30 лістапада краязнаўчай паездкі ў гонар 88-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну, паведаміў БелаПАН старшыня таварыства Антон Астаповіч.
Паводле яго слоў, інфармацыя кіраўніцтва таварыства аб намеры правесці традыцыйную краязнаўчую паездку была накіравана ў Мінаблвыканкам 17 лістапада. "Вечарам 27 лістапада чыноўнік Мінаблвыканкама, які не захацеў прадставіцца, паведаміў мне па тэлефоне аб тым, што таварыству адмоўлена ў правядзенні экскурсіі з-за няправільнага афармлення заяўкі на правядзенне масавых мерапрыемстваў. Ні да чаго не прывяла мая спасылка на тое, што летась абласныя ўлады дазволілі таварыству правядзенне такой краязнаўчай паездкі на двух аўтобусах з удзелам 100 актывістаў-краязнаўцаў па маршруце Мінск — Грозава — Семежава — Чырвоная Слабада — Слуцк — Старыя Дарогі — Мінск", — сказаў А.Астаповіч.
Ён лічыць, што сапраўдная прычына адмовы чыноўнікаў тоіцца ў іх незадаволенасці актыўнай дзейнасцю таварыства па выяўленні парушэнняў у галіне заканадаўства па ахове помнікаў у Слуцкім і Клецкім раёнах Мінскай вобласці.
БелаПАН.