Удалося затушыць пажар на брэсцкай нафтабазе

Каля 180 тон бензіну згарэла падчас пажару на нафтабазе, змешчанай у гарадской рысе Брэста.

Пажар тушылі каля 90 адзінак тэхнікі. Эвакуацыя насельніцтва не праводзілася, пацярпелых у выніку пажару няма.

Яшчэ суботу загарэлася нафтабаза "Брестаблнафтапрадукт", змешчаная ў Брэсце. Пажару была прысвоеная трэцяя катэгорыя складанасці.

Па дадзеных абласнога кіравання міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі, "чыннікам пажару магло стаць трапленне навальнічнага разраду ў рэзервуар".

Інтэрфакс