У Віцебскім заапарку пасялілася змяя з Чырвонай кнігі

У Віцебскім заапарку з’явіўся новы, вельмі экзатычны гадаванец. Гэта аргентынскі ўдаў, апавядае сайт Народныя навіны Віцебска. Змяю даўжынёй у паўтара метра звярянец набыў у прыватнай асобы. Удаў мае яшчэ расці. У прыродзе сярэдняя даўжыня такіх змеяў 2-3 метры, але ж некаторыя асобіны могуць дасягаць 5,5 метра. Новы гадаванец заапарку — рэдкая жывёліна, ён занесены ў Чырвоную кнігу.