У Страсбургу абмяркоўваюць выніковую рэзалюцыі па Беларусі (абнаўляецца)
У дакуменце Еўрапарламент заклікае органы ЕС абдумаць кропкавыя эканамічныя санкцыі і замарозку фінансавай дапамогі Беларусі, забараніць уезд чыноўнікам і прыпыніць удзел краіны ва Усходнім партнёрстве, а таксама прапануе падтрымаць незалежныя СМІ і выказвае меркаванне, што чэмпіянат свету па хакеі не павінен праводзіцца, пакуль у краіне ёсць палітвязні.
Відэа абмеркавання можна паглядзець па гэтай спасылцы.
”Еўрапейскі парламент:
– Заклікае Савет Еўропы, Еўрапейскую Камісію і Высокага прадстаўніка перагледзець палітыку ў дачыненні да Беларусі, у тым ліку абдумаць кропкавыя эканамічныя санкцыі і замарозку усёй макрафінансавай дапамогі праз пазыкі МВФ, як і крэдытаванне праз праграмы Еўрапейскага інвестыцыйнага банка і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця;
– Заклікае Камісію фінансава і палітычна падтрымаць намаганні беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ (у прыватнасці, Еўрапейскага радыё для Беларусі, тэлебачання “Белсат”, Радыё Рацыя і іншых) і недзяржаўных арганізацый у Беларусі прамаваць дэмакратыю і супрацьстаяць рэжыму; бачыць неабходнасць развіваць і падтрымліваць адносіны беларускіх НДА з міжнароднай НДА-супольнасцю; у той жа час заклікае Камісію спыніць супрацоўніцтва і адклікаць дапамогу, якая аказваецца дзяржаўным СМІ у Беларусі;
– Раіць Еўракамісіі працягнуць аказваць фінансавую дапамогу Еўрапейскаму гуманітарнаму ўніверсітэту, які знаходзіцца ў Вільні, павялічыць яе памер, а таксама колькасць стыпендый для беларускіх студэнтаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю і былі выключаныя з ўніверсітэтаў; далучыцца да канферэнцыі “Салідарнасць з Беларуссю” у Варшаве (2/02/2011) і наступнай канферэнцыі ў Вільні (3-4/02/2011);
– Заклікае Савет Еўропы, камісію і Высокага прадстаўніка неадкладна размарозіць візавыя санкцыі ў дачыненні да высокіх беларускіх дзяржслужбоўцаў ды пашырыць іх на чыноўнікаў, прадстаўнікоў юстыцыі ды праваахоўнікаў, якіх можна лічыць адказнымі за фальсіфікацыю выбараў ды жорсткія паслявыбарчыя рэпрэсіі, арышты апазіцыі, замарозіць іх рахункі; адзначае, што санкцыі мусяць заставацца ў сіле як мінімум да моманту вызвалення ўсіх палітвязняў ды затрыманых, і зняцця з іх усіх выдаткаў; вітае добры прыклад Польскага Ураду ды Літоўскага парламента, якія ўвялі свае ўласныя абмежаванні на падарожжы для прадстаўнікоў беларускага рэжыму і адначасна спрасцілі ўезд у Еўрасаюз для простых беларускіх грамадзянаў.
– Чакае ад краін-сябраў Еўрасаюза таго, што яны не будуць праз двухбаковыя ініцыятывы аслабляць дзеянні ЕС ў дачыненні да афіцыйнага Мінска, што магло б прывесці да падважвання верагоднасці і эфектыўнасці Еўрапейскай замежнай палітыкі;
Заклікае Камісію і Савет актывізаваць перамовы па спрашчэнні візавага рэжыму, што ўключае прымальныя кошты віз, каб пашырыць персанальныя кантакты паміж грамадзянамі краін;
– Заклікае Савет разгледзіць магчымасць замарозкі ўдзелу Беларусі ў праграмах “Усходняга партнёрства” і ў Саміце ініцыятывы ў Будапешце, калі не будзе прымальнага тлумачэння і значнага паляпшэння сітуацыі ў Беларусі. Гэтая замарозка не будзе датычыцца НДА і грамадскай супольнасці.
Выказвае меркаванне, што спартовыя імпрэзы, такія як чэмпіянат свету па хакеі ў 2014 годзе, не павінны праводзіцца ў Беларусі, пакуль у краіне ёсць палітвязні.
– Шкадуе, што Расійская Федэрацыя зрабіла крок па прызнанні выбараў у Беларусі і назвала рэпрэсіі “унутранымі справамі” краіны; рэкамендуе Еўрапейскай Камісіі ўцягваць у дыялог, кансультацыі і палітычную каардынацыю нееўрасаюзных суседзяў Беларусі, якія традыцыйна маюць асаблівыя адносіны з гэтай краінай, але пры гэтым з’яўляюцца партнёрамі Еўрасаюза, у прыватнасці Расію і Украіну, каб максімізаваць эфектыўнасць еўрапейскай палітыкі ў дачыненні да Беларусі і супрацоўнічаць, каб адпаведна збалансаваць рэакцыі супраць недахопу дэмакратыі і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі з неабходнасцю пазбегнуць міжнароднай ізаляцыі.
Абмеркаванне пачалося а 18 па беларускім часе.
На пленарнай сесіі Еўрапарламента выступіла кіраўніца знешняй палітыкі Еўрасаюза баранэса Кэтрын Эштан. "Падзеі, які адбыліся ў Беларусі пасля 19-га снежня, сталі для нас шокам. Паводзіны ўладаў выклікалі хвалю абурэння. Мы ўжо выслухалі, што адбылося, цяпер час дзейнічаць", - сказала яна.
Тэзісы Эштан: "Бяспека кандыдатаў у прэзідэнты, пакаранне ўладаў, але не ізаляцыя грамадзянаў, падтрымка грамадзянскай супольнасці. Вяртанне санкцый да афіцыйных асобаў Беларусі, адначасна дапамога медыям і НДА"
Кэтрын Эштан заклікала консульствы краін Еўрасаюза спрасціць працэс атрымання візаў.
Пасля Кэтрын Эштан выступіў Яцэк Пратасевіч, які заклікаў змяніць палітыку, увесці разумныя санкцыі. "Маральнымі пераможцамі выбараў ёсць апазіцыя, мы мусім стварыць прадстаўніцтва гэтых сілаў у Брусэлі" - заявіў еўрадэпутат ад Польшчы.
Еўрапарламентарка Kristiina Ojuland: "Мы мусім выразна азначыць сваю пазіцыі, але не ізаляваць Беларусь! Тое, што столькі людзей выйшла на вуліцы - гэта прагрэс у свядомасці грамадства. Узровень дэмакратыі ў Расіі -прычына, па якой Крэмль прызнаў выбары. Мы мусім замарозіць Усходняе партнёрства, пакуль не вызваляць палітвязняў. Мы мусім падтрымліваць НДА.
Heidi Hautala: "Вельмі непакояць навіны пра рэпрэсіі, якія прыходзяць амаль штогадзіну. У правабарончай арганізацыі "Вясна" ўчора быў ператрус. Вясна вельмі адважна бараніла правы чалавека. Улады папярэдзілі БХК. І сёння мы таксама пачулі навіны пра Саннікава, Халіп і іх дзіця. Магчыма, яго пакінуць з дзядулем і бабуляй, але ўсцяж няма пацверджання. Мы мусім дамагацца міжнароднага расследвання таго, хто быў правакатарам насамрэч, хто здзейніў тое, у чым вінавацяць апазіцыянераў. Гэта можа зрабіць ОБСЕ альбо ААН. Што да новых выбараў, з гэтым трэба быць асцярожнымі. Трэба спачатку дамагчыся дэмакратыі, свабоды прэсы, без гэтага новыя выбары не маюць сэнсу".
Ryszard Czarnecki (Польшча, PiS): "Давайце паглядзім на сябе. Лёгка зваліць усё на Лукашэнку. А як наконт візіту Берлусконі? Грыбаўскайце? Мы мусім сваю віну таксама прызнаць".
Helmut Scholz: "Мы не падтрымліваем таго, што адбылося. Але санкцыі ў нас ужо былі, і што? Нічога не атрымалася. Мы мусім ствараць новыя кантакты з беларусамі. Кантакты а не санкцыі".
Bastiaan Belder: "Мы патрабуем больш еўрапейскіх кантактаў з грамадзянскай супольнасцю. Патрэбная еўрапейская салідарнасць, мы не можам кінуць Беларусь на Расію ці Кітай. Мы хочам каб яна была еўрапейскай".
Traian Ungureanu: "Мы былі далёкія ад ілюзіяў, што Лукашэнка зменіцца. Хацелі паглядзець на тое, што будзе падчас выбараў. Мы пабачылі. Час змяніць палітыку. Беларусі няма месца ў Усходнім Партнёрстве і ў Еўранесце".
Justas Vincas PALECKIS: "Мы мусім даць моцны сігнал, мы не вернемся да сітуацыі перад 19 снежня. Мэта нумар 1 - свабода для палітвязьняў, спыненне рэпрэсіяў. Але, караючы рэжым, мы не можам караць людзей. Палітыка дыялогу ўсё ж дала вынікі. Больш за палова беларусаў - за Еўрасаюз. Мы не можам цяпер ударыць балючымі санкцыямі. Санкцыі мусяць быць разумнымі. Мы павінны звярнуць увагу на візы для простых беларусаў".
Марэк Мігальскі (Польшча): "Я пачаў збіраць камп'ютары для "Вясны". Час дзейнічаць, спадарыня камісар".
Jacek Saryusz-Wolski (Польшча): "Давайце шмат дапамагаць, а не так, як раней".
Richard Howitt: "У гэтую пятніцу будзе інаўгурацыя. І гэта будзе чорная пятніца, якая пойдзе за крывавай нядзеляй".
Gerben-Jan Gerbrandy: "Мы спадзяваліся, што будзе лепш у Беларусі. Надзеі зніклі 19-га. Мы мусім прымяніць санкцыі супраць кіраўніцтва і іх сем'яў, не супраць звычайных людзей".
Werner SCHULZ: "Вольных выбараў не было. Нашыя надзеі не апраўдаліся. Прэзідэнт паказаў свой сапраўдны твар дыктатара. Цяпер у Беларусі вялікі ціск на людзей, а спецслужбы усё яшчэ называюцца КДБ. Мы не можам у Еўразьвязе прыняць такі рэжым. Нашая рэзалюцыя гэта добрая падства для абмеркавання міністрамі замежных справаў".
Elisabeth Schroedter: "Год таму кубінскі рэжым не дазволіў намінанту прэміі Сахарава прыехаць па прэмію. Цяпер мы бачым, што рэжым Лукашэнка - такі самы, як рэжым Кастра".
Яцэк Курскі (Польшча:) "Мы павінны працаваць з простымі людзьмі, а рэжым ігнараваць. Усходняе партнёрства павінна быць альбо замарожана, альбо так завужана, каб рэжым нават не панюхаў ніводнага еўра ў межах гэтай праграмы".
На сайце Еўрапарламента з’явіўся выніковы праект рэзалюцыі па Беларусі. Галасаванне па дакуменце адбудзецца 20 студзеня, а цяпер адбываецца яго абмеркаванне. У рэзалюцыі адзначаецца: