У Пінску затрыманы серыйны злачынца, які выменьваў нарабаванае на наркотыкі

Пінскія міліцыянты затрымалі наркамана, які за перыяд з 2007 па 2008 год учыніў 14 кватэрных краж.  Высветлілася, што 24-гадовы пінчук залазіў у прыватныя дамы і кватэры на першых паверхах шматпавярховых дамоў. Для гэтага ён разбіваў вокны. Злачынца забіраў грошы, ювелірныя вырабы, кампутарную і відэатэхніку. Затрыманы злодзей быў у той момант, калі разбіў чарговую шыбу.

Дарэчы, злоўлены злачынца раней ужо адбываў пакаранне за незаконны абарот наркотыкаў. І гэтым разам усё нарабаванае ён выменьваў на наркотыкі.

Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск