У мінскім АМОНе будзе жаночы ўзвод
Ужо на сённяшні дзень у мінскім палку міліцыі спецыяльнага прызначэння служаць дзве дзяўчыны — інспектар-псіхолаг і звычайная міліцыянтка. Неўзабаве на міліцэйскія пасады прыйдуць яшчэ тры супрацоўніцы. З жанчын у палку плануецца стварыць нават асобны ўзвод для службы ў горадзе. Увойдуць у яго 20 дзяўчат. Пра гэта ў інтэрвію газеце "Вечерний Минск" паведаміў намеснік камандзіра палка палкоўнік Уладзімір Галімскі.