У Мінскай Лошыцы адбылося шэсце і мітынг на Дзяды
Сябры КХП БНФ правялі шэсце і мітынг у Лошыцы, прымеркаваныя да дня памяці продкаў “Дзяды”. Удзел у іх прынялі актывісты партыі і многія неабыякавыя людзі, у тым ліку моладзь, паведамляе Радыё Свабода. Падчас помнага мітынгу сябра партыі Валеры Буйвал нагадаў гісторыю 1920-30-х гадоў, калі ў колішняй княскай сядзібе ў Лошыцы бальшавікі катавалі, а затым забівалі ў Лошыцкім яры бязвінных людзей. Сакратар партыі Алесь Чахольскі ў сваім выступе падкрэсліў, што нашчадкі тых катаў пры ўладзе і сёння. Што менавіта іх рукамі дэмакратычным сілам падрыхтаваны “падарунак” да бальшавіцкага свята 7 лістапада: у Курапатах зламана 38 крыжоў.
У сваю чаргу выканаўца абавязкаў старшыні партыі Юры Беленьні заклікаў прысутных не ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах.
Да крыжа “Ахвярам бальшавіцкага тэрору” у Лошыцкім яры удзельнікі помнай іпрэзы усклалі бел-чырвона-белыя кветкі і запалілі свечкі. А на завяршэнне праспявалі малітоўны гімн “Магутны Божа”.