У Магілёве затрымалі ліквідатара Мікалая Расюка
А 9-й гадзіне раніцы магілёўскія міліцыянты затрымалі грамадскага актывіста, сябра партыі БСДП (Грамада) Мікалая Расюка. Ён накіроўваўся на першамайскую акцыю. Каля плошчы Леніна да апазіцыянера звярнуліся міліцыянт і двое асобаў у цывільным. Яны прапанавалі пайсці разам з імі ў Ленінскі РАУС Магілёва.
Радыё "Свабода" паведамляе, што Мікалай Расюк – ліквадар аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Яго ўжо затрымлівалі 26 красавіка , калі ён спрабаваў арганізаваць несанкцыяваны пікет у абарону ахвяраў катастрофы.