У Магілёве рыхтуецца трэці Сацыяльны форум, на яго запрасілі Ўл. Макея

Трэці Сацыяльны форум няўрадавых арганізацый пройдзе ў Магілёве 14-15 сакавіка. У ім возьмуць удзел каля 100 прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый Беларусі, Украіны і Літвы.
Сярод арганізатараў мерапрыемства такія грамадскія дзеячы як Аляксандр Валчанін, Віктар Гарбачоў і Ігар Каваленка. Яны ўжо накіравалі запрашэнні прадстаўнікам беларускіх уладаў (у тым ліку і кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Ўладзіміру Макею) і замежным дыпламатам. Дарэчы, магілёўскія ўлады не перашкаджаюць у падрыхтоўцы форума і ўжо вырашана пытанне з памяшканнем, дзе ён пройдзе.

Нагадаем, на двух папярэдніх Сацыяльных форумах, якія адбыліся ў Мінску ў 2007 і 2008 гадах, разглядаліся, у прыватнасці, пытанні развіцця грамадзянскай супольнасці, грамадскага дыялогу, абароны правоў ліквідатараў-чарнобыльцаў і донараў, а таксама праблемы спрашчэння рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання.

БелаПАН