У Гродне ўпершыню праходзіць тыдзень японскага анімацыйнага кіно

Упершыню ў Гродне праходзіць тыдзень японскага анімацыйнага кіно. Мерапрыемства ладзіцца аматарскім аб'яднаннем вывучэння японскай культуры "ГЕНШЫКЕН" разам з "Гродна кінавідэапракатам".
Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

«Фэст будзе праходзіць да 1 снежня ў малой зале Гродзенскага кінатэатра "Кастрычнік". Мясцовыя аматары японскага кіно рыхтавалі яго на працягу года: займаліся перакладам анімацыі, удакладнялі даты правядзення, рыхтавалі дамовы з аддзелам культуры гарвыканкаму.

Кінатэатар пайшоў на супрацоўніцтва з маладзёнамі і прадае квіткі на мерапрыемства па зусім нізкіх коштах — 1000-1500 рублёў. Наталля Волкава з клуба "ГЕНШЫКЕН" кажа, што ім ужо паступілі некалькі прапановаў з мінскіх кінатэатраў, каб правесці такі фэст у іх».