У Гомелі сёння адзначаецца Дзень горада

Дзень горада адзначаецца сёння ў Гомелі. На свята прыехалі дэлегацыі 13 гарадоў-пабрацімаў з Украіны, Расіі, Францыі, Вялікабрытаніі і іншых краін, паведамляе БЕЛТА.
У праграме адзначэння Дня горада — разнастайныя культурна-забаўляльныя мерапрыемствы, а таксама адкрыццё першага ў Гомелі гіпермаркета, будынка новай дзіцячай паліклінікі. А ўчора ў горадзе прайшла Гомельская эканамічнай канферэнцыя.

Нагадаем, што Дзень горада сёння адзначаецца таксама і ў Мінску.