У Ганцавічах згарэла прадуктовая крама. Не выключаны падпал.
Каля 15 тысяч долараў давядзецца выдаткаваць ганцавіцкаму прадпрымальніку Уладзіміру Кандрацюку на рамонт павільёна “Прадукты”, які згарэў у адну са жнівенскіх начэй. Падрабязнасці ў рэпартажы нашага карэспандэнта Алеся Літоўчыка: “Выратавальнікі лічаць, што пажар пачаўся праз кароткае замыканне. Сам жа Кандрацюк не выключае, што гэта быў падпал. “Гэта будзе на сумленні таго, каго жаба душыць”, – сказаў ён.
Прадпрымальнік паказаў журналістам 2 дзіркі ў сцяне, невысока ад падлогі, праз якія агонь, хутчэй за ўсё, і патрапіў у памяшканне.
Пажар заўважылі а 6-й раніцы выпадковыя мінакі. Яго тушылі некалькі гадзінаў. Частку абсталявання і тавару пажарныя здолелі ўратаваць, але памяшканню патрабуецца капітальны рамонт”.