У Чэхіі ўцекачоў-геяў змушаюць праходзіць парнаграфічны тэст

Уцекачы-геі, якія шукаюць прытулку ў Чэхіі праз пераслед за гомасэксуалізм на радзіме, вымушаныя праходзіць парнаграфічны тэст, заснаваны на метадзе фаламетрыі. Чэхія з'яўляецца адзінай краінай, якая практыкуе такую праверку. Да парнаграфічнага тэсту звяртаюцца ў тых выпадках, калі ўзнікаюць сумневы ў сэксуальнай арыентацыі ўцекачоў, адзначае ВВС. Як правіла, гэта людзі з такіх краін, як Іран, дзе гомасэксуалізм з'яўляецца цяжкім злачынствам і можа карацца смерцю.

Сутнасць праверкі ў тым, што уцекачам паказваюць гетэрасексуальную парнаграфію, а затым лекары з дапамогай фаламетрыі правяраюць, ці выклікалі вобразы на экране сэксуальнае ўзбуджэнне. У выпадку адмоўнай рэакцыі на порнафільм праверка на гомасэксуальнасць лічыцца паспяхова пройдзенай і мужчына атрымлівае статус уцекача ў краіне.

Улады Чэхіі заяўляюць, што такія праверкі праводзяцца вельмі рэдка: на цяперашні час было зроблена ўсяго каля дзесяці парнаграфічных тэстаў.