У беларускія ВНУ ўжо залічана 195 замежнікаў

У беларускія ВНУ на бюджэтную форму навучання ўжо залічана 195 замежных грамадзянаў. З іх 145 чалавек з'яўляюцца грамадзянамі Расіі, Казахстана, Кыргызтана і Таджыкістана, астатнія – беларускія грамадзяне, якія пражываюць за мяжой. 25 замежнікаў атрымаюць вышэйшую тэхнічную адукацыю на бюджэтнай аснове ў БНТУ, 21 – у БДТУ, у БДЭУ паступіла 19 замежных студэнтаў, у БДУ – 17, у Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, што ў Магілёве – 25.

"БелТА"