У Беларусі з’явіцца гольф-комплекс

Спартыўна-турыстычны гольф-комплекс паўстане ў Мінскім раёне да 2010 года. Загад аб яго будаўніцтве падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Ствараецца ён не толькі для правядзення спаборніцтваў міжнароднага ўзроўню, але і для заняткаў гольфам насельніцтва ўсіх узроставых групаў.

Кантраляваць выкананне прэзідэнцкага загаду будзе Камітэт дзяржаўнага кантроля, паведамляе «Інтэрфакс».