У Беларусі могуць знікнуць каштаны (фота)
Моль-паразіт з’ела практычна ўсе дрэвы. У Еўропе з насякомым змагаюцца ін’екцыямі, а ў Беларусі на ўколы няма дазволу і грошай. Таму каштаны прапануюць высякаць і засаджваць новымі. Каштаны ў Беларусі знаходзяцца пад пагрозай знікнення. І ўсё “дзякуючы” мініруючай молі, якая дабралася такі з Еўропы да нашай краіны. Як паведаміў Еўрарадыё дырэктар гомельскага Інстытута лесу Аляксандр Кавалевіч, праводзячы летась даследаванні, яны спадзяваліся, што лісты на каштанах жоўкнуць з-за грыбка, але вымушаныя былі прызнаць: моль дабралася і да нас.
Аляксандр Кавалевіч: “Асноўнай прычынай хваробы, тут у Гомелі мы даследавалі, з’яўляецца мініруючая моль. Гэта такое насякомае-паразіт, якое склератуе лісце. І гэтая эпідэмія дастаткова моцна развітая”.
Безумоўна, кажа навуковец, адбіваецца на дрэвах і стан экалогіі ў гарадах — загазаванасць, кіслотнасць глебы і гэтак далей. Моль разам з гэтымі фактарамі паставілі на мяжу знікнення каштаны ў гарадах. І, як высветлілася, не толькі іх.
Аляксандр Кавалевіч: “Калі гэта ўспышка будзе дастаткова моцная, то трэба змагацца. Трэба змагацца, бо прагноз не вельмі добры для нашых каштанаў. Але галоўнае, што гэта моль можа паражаць і клёны, і ліпы”.
Пакуль навукоўцы Еўропы, дзе гэтая моль знішчае каштаны вось ужо амаль 15 гадоў, знайшлі адзін сродак змагання — рабіць дрэвам спецыяльныя ін’екцыі. Але адна такая ін’екцыя польскай вытворчасці каштуе, кажа Кавалевіч, каля 20 долараў. І на кожнае дрэва іх неабходна некалькі. Для Беларусі гэта дорага. І таму гомельскія адмыслоўцы прапануюць свой сродак лячэння.
Аляксандр Кавалевіч: “Мы рэкамендуем частку дрэў, якія вельмі захварэлі, высякаць і замяняць на новыя”.
Праўда, ён прызнае, што пазбавіцца ад молі гэты сродак не асабліва дапаможа. Але калі грошай на ін’екцыі няма, то трэба, кажа, хаця б апалае лісце паўсюдна прыбіраць і знішчаць. Бо менавіта ў іх гэты паразіт зімуе.
З хваробай дрэў ужо даўно сутыкнулася і Ўкраіна. Там мініруючая моль паставіла пад пытанне існаванне каштанаў, бадай, у самым каштанавым горадзе — Кіеве. Але нашыя суседзі знайшлі спосаб змагацца з ненасытнай жамярой.
“Шмат гадоў мы маем гэтую бяду і спрабуем знайсці найлепшы сродак барацьбы, — распавяла Еўрарадыё дырэктар Інстытута абароны раслін Украінскай аграрнай акадэміі навук Лілія Піліненка. — Не магу вас парадаваць тым, што ёсць лёгкі і просты сродак. На сённяшні дзень адзіны магчымы спосаб — апрацоўка дрэў ін’екцыямі. Гэта трымаецца шмат гадоў і эфектыўнасць на высокім узроўні. З таго, што мы выкарысталі і выпрабавалі, гэта адзіны магчымы сродак. А самі дрэвы высякаць — так радыкальна паступаць мы ніколі не рэкамендавалі. А вось калі можна своечасова чысціць апалае лісце, то можна зменшыць колькасць молі — гэта праўда”.
У адрозненне ад Беларусі, ва Ўкраіне лічаць, што высякаць дрэвы нашмат даражэй, чым рабіць ім ін’екцыі. Аднаго ўколу, кажуць спецыялісты, хопіць на некалькі гадоў.
Лілія Піліпенка: “Нягледзячы на тое, што ін’екцыя каштуе дзесьці 15-20 долараў, але ж трымаецца абарона некалькі гадоў. І з разлікам на такі шматгадовы эфект гэта цалкам рэнтабельна”.
Праўда, не зважаючы на гэта, украінцы таксама не ўпэўненыя, што здолеюць выратаваць усе каштаны.
Лілія Піліпенка: “На жаль, няма ў нас упэўненасці, што выратуем усе дрэвы. Мы спрабуем данесці наш пункт гледжання да нашай мэрыі, мы ведаем, што выдзяляюцца грошы на такія праграмы. Але вы ж самі разумееце — трэба падлічыць, колькі ствалоў у горадзе, колькі хворых. Гэта вельмі складаная схема ўліку. І пакуль мэрыя не зразумее, што грошы неабходна траціць правільна, праводзіць правільныя мерапрыемствы… Пакуль тое, што мы назіраем, — на жаль, дрэў гіне больш, чым мы выратоўваем”.
Еўрарадыё: “І тут карупцыя!”
Лілія Піліпенка: “Так, вы правільна сказалі. Я не хацела гэтае слова ўжываць”.
Калі ўкраінцам з-за карупцыі не хапае грошай на неабходную колькасць ін’екцый, то беларусы проста не маюць адпаведнага дазволу на яе прымяненне. Пра гэта Еўрарадыё распавяла спецыяліст “Мінскзелянбуда” Алена Хасанава.
Алена Хасанава: “Праблема ў тым, што вельмі абмежаваны спіс прэпаратаў, якія можна прымяняць у населеных пунктах. І каб пашырыць гэты спіс, гэта доўгая гісторыя. Трэба спецыяльныя праграмы навуковыя і вытворчыя. У гэтым плане ў нас цяжкасці”.
Згаданых польскіх ін’екцый супраць мініруючай молі ў гэтым спісе няма. Адпаведна, імі і не карыстаюцца.
Алена Хасанава: “Ніхто іх не ўключыў. Гэта не проста: узяў — і спіс перарабіў. Вопытныя працы трэба правесці, гэта навукоўцы спачатку павінны зрабіць. Хтосьці мусіць фінансаваць гэтую праграму. А калі прэпарат будзе дазволены, мы з задавальненнем ім скарыстаемся”.
А пакуль, кажа, супрацоўнікі робяць усё, што ад іх залежыць — падкормліваюць, паліваюць і даглядаюць дрэвы ўсімі магчымымі і дазволенымі сродкамі і прэпаратамі. Праўда, ці дапаможа гэта выратаваць каштаны ад молі, не адказала. Толькі заўважыла, што прымяняць польскую ін’екцыю у іх пакуль не было патрэбы.
Даведка Еўрарадыё:
Каштанавая мініруючая моль — Cameraria ohridella.
Гэта дробная казурка атрада матылькоў. Дарослыя молі дасягаюць даўжыні 3-4 міліметраў. Упершыню яна была выяўлена і апісана навукоўцамі ў 1985 годзе ў Македоніі. Адкуль гэты від занесены, пакуль не высветлена.
Моль адразу зарэкамендавала сябе як паразіт каштана. Гусеніцы развіваюцца ў тканках ліста, выядаючы яго знутры. Моцнае паражэнне вядзе да заўчаснага завядання лісця.
Шкоднік вельмі хутка распаўсюджваўся па Еўропе. Лічыцца, што ва Ўкраіну ён патрапіў з Венгрыі ў 1998 годзе. У 2002 яго выявілі ў Кіеве. Прыкладна тады ж моль і трапіла ў Беларусь.
Каштанавая моль дае некалькі пакаленняў за год. Да канца першага пакалення, пры спрыяльных умовах, шчыльнасць папуляцыі можа даходзіць да некалькіх сотняў лічынак на 1 ліст. На раслінах знішчаецца да 90% паверхні лістоты. Дрэва практычна пазбаўляецца лісця.
На сёння распрацаваныя метады ін'екцыі сістэмных інсектыцыдаў у ствол каштана. Методыка дарагая, але дзейсная.
Фота: Змітра Лукашука