У Беларусі аднаўляецца кніжная серыя "Школьная бібліятэка"

Выпуск кніг серыі "Школьная бібліятэка" будзе адноўлены ў Беларусі ў 2009 годзе. Пра гэта паведамілі супрацоўнікі Міністэрства інфармацыі Беларусі. На падрыхтоўку, выпуск і дастаўку кніг у бібліятэкі будуць вылучаныя сродкі з бюджэту. У наступным годзе запланаваны выпуск 22 найменняў кніг. На іх выпуск, паводле папярэдніх разлікаў, спатрэбіцца 2,4 млрд рублёў. Яшчэ 270 млн рублёў пойдуць на дастаўку выданняў у бібліятэкі. Агулам на рэалізацыю гэтага выдавецкага праекту плануецца выдаткаваць амаль 2,7 млрд рублёў.

БЕЛТА