У Баранавічах дзяржустанова збірае са школьнікаў па 5 бульбін

Акцыю "5 бульбін" праводзіць у Баранавічах дзяржаўная установа "Тэратарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва". Яго супрацоўнікі разаслалі ў школы горада лісты на імя кіраўнікоў установаў адукацыі, у якіх просяць, каб у прызначаны імі дзень кожны школьнік прынёс па пяць бульбін. Робіцца гэта "з мэтай аказання дапамогі людзям сталага веку ў нарыхтоўцы бульбы на зіму".

Адзначым, што акцыя праводзіцца ў горадзе напярэдадні Дня сталых людзей, які адзначаецца 1 кастрычніка.

У год, калі ў краіне сабраны самы вялікі ўраджай, многім ініцыятыва дзяржустановы падаецца недарэчнай.