TOEFL зноў можна здаваць у Мінску, але беларусы працягваюць ездзіць за мяжу

У Смаленску палова тых, хто здае папулярны міжнародны тэст па англійскай мове, прыехалі з Беларусі. Пасля таго, як зачыніўся Амерыканскі цэнтр у Беларусі, тэст TOEFL пачалі ездзіць здаваць у бліжэйшае замежжа, бо у нас не было дзе. З гэтага навучальнага года ў Беларусі зноў можна здаваць гэты тэст. Праўда, ужо не ў папяровай версіі, а ў інтэрнэце. Пляцоўка здачы тэста – школа замежных моваў “Streamline”: у 2009 годзе яны адчынілі ў Мінску афіцыйны цэнтр па прыёме TOEFL iBT . Праходзіць падрыхтоўку ў іх перад тэстам неабавязкова – дастаткова зарэгістравацца на сайце і прыйсці на сам іспыт.

Дзеля рэгістрацыі будзе патрэбна:

1.    Запоўніць анкету на сайце
2.    Перавесці на рахунак ETS (арганізацыя, што курыруе іспыт TOEFL, 155 долараў). Аплаціць можна крэдытнай карткай.
3.    Атрымаць пацверджанне рэгістрацыі, дзе будзе пазначаны ідэнтыфікацыйны нумар, дата і час тэставання
4.    З’явіцца ў пункт тэставання па адрасе на сайце ETS у цэнтр па прыёме ТOEFL.

Юля, супрацоўніца “Streamline” кажа, што на падрыхтоўку да гэтага тэсту яны набіраюць навучэнцаў з ужо высокім узроўнем мовы, каб можна было гарантаваць добрыя вынікі. На курсах выкладаюць настаўнікі, хто займаецца непасрэдна TOEFL.

“Вучаць не столькі мову, колькі аспекты іспыту – усе дробязі і нюансы. Магу сказаць, што тыя, хто ўжо здаў у гэтым годзе — здалі вельмі добра. Вось напрыклад, адна дзяўчына не дачакалася тэста ў Мінску і здавала ў Кіеве, і ў яе быў вынік 102 бала, а гэта вельмі добра”.

Сертыфікат выдае непасрэдна тая арганізацыя, што прымае іспыт – амерыканская ETS. Ён прыходзіць вам па пошце. На сертыфікаце — фотаздымак, асабістыя дадзеныя і набраны бал.
Paper-based, звычайны тэст на паперы, ужо можна назваць састарэлым, бо сярод усіх суседніх краін, яго здаюць толькі ў Літве і ў Польшчы. Здаць тэст праз інтэрнэт цяпер можна і ў Мінску, але толькі, калі вам хопіць месцаў. Інакш давядзецца ехаць у бліжэйшае замежжа: куды канкрэтна – глядзіце табліцу ніжэй.

 Краіна  Горад Даты
 Беларусь Мінск
Пт, 13 сакавіка
Сб, 21 сакавіка
Пн, 3 красавіка
Сб, 9 траўня
 Расія Масква
Сб, 16 траўня
Ндз, 31 траўня
Сб, 13 чэрвеня
Ндз, 21 чэрвеня
Сб, 27 чэрвеня

  Санкт-Пецярбург
Сб, 16 траўня
Ндз, 31 траўня
Сб, 13 чэрвеня
Ндз, 21 чэрвеня
Сб, 27 чэрвеня
  Смаленск
Пт, 13 сакавіка
Пт, 27 сакавіка
Пт, 3 красавіка
Пт, 15 траўня
Сб, 30 траўня
Пт, 12 чэрвеня
Сб, 20 чэрвеня
Сб, 27 чэрвеня
 Украіна Кіеў
Пт, 13 сакавіка
Сб, 21 сакавіка
Пт, 27 сакавіка
Пт, 3 красавіка
Пт, 15 траўня
Сб, 30 траўня
Пт, 5 чэрвеня
Пт, 12 чэрвеня
Сб, 20 чэрвеня
Сб, 27 чэрвеня
  Львоў
Пт, 15 траўня
Пт, 12 чэрвеня
Сб, 20 чэрвеня
Сб, 27 чэрвеня
 Польшча Беласток
Пт, 27 сакавіка
Пт, 3 красавіка
Пт, 15 траўня
Пт, 12 чэрвеня
  Варшава
Пт, 13 сакавіка
Сб, 21 сакавіка
Пт, 27 сакавіка
Пт, 3 красавіка
Сб, 9 траўня
Пт, 15 траўня
Сб, 30 траўня
Пт, 5 чэрвеня
Сб, 20 чэрвеня
Сб, 27 чэрвеня
 Латвія Рыга
Сб, 9 траўня
Пт, 15 траўня
Пт, 12 чэрвеня

 Літва ВільняПт, 5 чэрвеня
Пт, 12 чэрвеня
Сб, 20 чэрвеня

Еўрарадыё паспрабавала датэлефанавацца ў розныя краіны, куды ездзяць беларусы здаваць тэст. У Смаленску прадстаўнікі Гуманітарнага ўніверсітэта сказалі, што беларусаў звычайна яны прымаюць вельмі шмат:

“Мы прымаем людзей з Магілёўскай вобласці, з Воршы, з Віцебскай, з Мінскай вобласці – прыязджае даволі шмат народу. Мы знаходзімся вельмі зручна – у межах дзённага пераезду туды-назад, таму праблем беларусы ніякіх не маюць. Калі казаць пра колькасць, то гэтая інфармацыя засакрэчаная, а калі казаць прыкладна, то беларусаў было каля 50% ад усіх, хто здаваў”.

Для таго, каб здаць тэст, трэба ўсяго толькі зарэгістравацца на афіцыйным інтэрнэт-сайце ETS. Тэст каштуе 140 даляраў, цягнецца 4 гадзіны і вынікі дзейсныя 2 гады.

Даведка Еўрарадыё: TOEFL (Test of English as a Foreign Language) — стандартызаваны тэст на веданне англійскай мовы (у паўночнаамерыканскім варыянце), здача якога абавязковая для паступлення ў ВНУ ЗША і Канады (прызнаецца болей чым у 6000 ВНУ 130 краінаў).Вынікі тэсту могуць спатрэбіцца і пра ўладкаванні на працу ў замежныя кампаніі. Сам тэст узнік у 1964 годзе. З тых часоў яго здало звыш 20 мільёнаў чалавек.