Сяргей Новікаў заняў 24-е месца ў гонцы праследавання на чэмпіянаце Еўропы

Сяргей Новікаў фінішаваў 24-м у гонцы праследавання на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне, які праходзіць у чэшскім Новым месцы.
Ён 7 разоў прамахнуўся і прайграў пераможцу 3 хвіліны 46 секунд. Яшчэ адзін беларус Сяргей Дашкевіч завяршыў дыстанцыю на 46-м месцы.

Сыман і Валіулін у гонцы не ўдзельнічалі. Усе тры медалі заваявалі расійскія біятланісты. Золата выйграў Сяргей Канавалаў, срэбра — Арцём Гусеў, бронзу — Максім Максімаў.