Сяргей Гурэнка будзе трэніраваць гродзенскі "Нёман"
Не выключана, што астатнія 15 тураў чэмпіяната Беларусі новы трэнер таксама згуляе ў паўабароне клуба. Сяргей Гурэнка ўзначаліць гродзенскі "Нёман". Перамовы трэнера з губернатарам Гродзенскай вобласці Сяргеем Шапіра скончыліся поспехам. Падпісанне кантракта Гурэнкі з кіраўніцтвам "Нёмана" запланаванае на 7 ліпеня, паведаміў спецыяліст па сувязях з грамадскасцю клуба Яўген Лебедзь:
Яўген Лебедзь: "Заўтра будзе матч дубляў паміж "Нёманам" і мінскім "Дынама". Заўтра ж Гурэнка прыязджае ў Гродна. Будзе прысутнічаць на гэтай гульні. Пасля яго прадставяць клубу, ён пазнаёміцца з футбалістамі. І чакаецца, што менавіта заўтра з ім будзе падпісаны кантракт".
Па словах Яўгена Лебедзя, не выключана, што ў Гродне 37-гадовы Сяргей Гурэнка працягне не толькі трэнерскую. але і гульнёвую практыку:
Яўген Лебедзь: "Ёсць варыянт, але гэта яшчэ не пэўна, што рэшту гэтага сезона [15 тураў з 33. — Заўв. Еўрарадыё] Гурэнка будзе гуляючым трэнерам. Выйдзе ў цэнтр поля, бо там у нас, у асноўным, моладзь гулае... Карацей, прахадны двор там. Але гэта пакуль што толькі размовы".
Алег Радушка, якога Сяргей Гурэнка зменіць на пасадзе галоўнага трэнера "Нёмана", застанецца ў камандзе ў якасці старэйшага трэнера.
Даведка Еўрарадыё:
Сяргей Гурэнка нарадзіўся 30 верасня 1972 года ў Гродне. Гадаванец гродзенскай СДзЮШАР №5. Гуляў за “Нёман” (Гродна) і “Лакаматыў” (Масква), а таксама ў зборнай Беларусі (1994 ― 2006). З 2000 па 2003 год гуляў у Італіі і Іспаніі за “Рому”, “Рэал Сарагоса”, “Парму” і “П’ячэнца”. Пасля завяршэння кар’еры гульца ў 2009 ― 2010 годзе трэніраваў клуб “Дынама” (Мінск).
Фота: www.footballfoto.ru.