Студэнты з Індыі і Шры-Ланкі ўступілі ў БРСМ
Студэнты замежнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага універсітэта ўступаюць у шэрагі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Як паведаміў прарэктар ВНУ па інфармацыйнай і выхаваўчай працы Віктар Уманец, членамі арганізацыі сталі ўжо 18 прадстаўнікоў Індыі і Шры-Ланкі. Паводле слоў прарэктара, ініцыятыва поўнасцю зыходзіла ад саміх замежных студэнтаў.
Цяпер замежныя "камсамольцы" ўдзельнічаюць ва ўсіх акцыях, што праводзяцца пад эгідай БРСМ. Да дня закаханых яны зрабілі маляўнічыя валянцінкі з сімваламі Індыі і Беларусі, прызналіся ў любві да нашай краіны.
У гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН студэнт замежнага факультэта Патэл Ніраў Кумар паведаміў, што ўступіць у БРСМ яго сагітаваў сакурснік з Індыі, які ў канцы мінулага года ўдзельнічаў у рэспубліканскай канферэнцыі, прысвечанай пяцігоддзю ўтварэння саюза моладзі.
"На канферэнцыі выступала кіраўніцтва арганізацыі. Наш сябар пачуў аб добрых справах БРСМ, аб выдатных планах у працы, аб тым, што быць членам саюза моладзі прэстыжна", — патлумачыў Кумар.