"Справядлівы свет" выбера кандыдата з тых, хто пройдзе рэгістрацыю?

Кіраўніцтва партыі левых "Справядлівы свет" збярэ пленум, каб вырашыць, каго вылучаць у кандыдаты на выбарах. Калі пленум не вылучыць свайго кандыдата, партыйцы падтрымаюць іншага. Але хто гэта будзе, высветліцца пасля рэгістрацыі кандыдатаў. На мінулым пленуме "Справядлівы свет" выступаў за адзінага кандыдата ад апазіцыі. Пра гэта Еўрарадыё распавяла намесніца старшыні партыі Алена Скрыган.

Скрыган: "Калі не будзе вылучаны кандыдат ад "Справядлівага свету", складана сказаць, каго мы падтрымаем. Шмат людей, якія будуць вылучацца... Хто з іх будзе зарэгістраваны, сказаць складана. Нават хто зарэгіструе ініцыятыўную групу, незразумела".

Спн.Скрыган адзначыла, што дата будучага пленуму яшчэ не вядомая. Партыйцы планавалі яе прызначыць адразу  пасля абвяшчэння даты выбараў.

Нагадаем, што выбары адбудуцца 19 снежня. Цяпер у кандыдатаў ёсць 10 дзён, каб зарэгістраваць свае ініцыятыўныя групы.

Між тым з'явіліся чуткі, што партыя “Справядлівы свет” збіраецца падтрымаць на выбарах Уладзіміра Някляева.