Следчыя мінскай міліцыі будуць шукаць у Крыме Арсеня Ваўка
Трое следчых мінскай міліцыі бліжэйшымі днямі накіруюцца ў Крым для аказання дапамогі мясцовым праваахоўнікам у пошуках зніклага беларускага турыста. Нагадаем, 6 жніўня 25-гадовы беларус самастойна накіраваўся ў горы каля
Гурзуфа і з таго часу пра яго лёс няма ніякіх звестак. Яго шукалі
крымскія выратавальнікі, пасля падключылася міліцыя.
Бацькі Ваўка аб’явілі грашовае ўзнагароджанне ў 5 тысяч долараў за любую інфармацыю пра месцазнаходжанне іх сына.
БелаПАН
Бацькі Ваўка аб’явілі грашовае ўзнагароджанне ў 5 тысяч долараў за любую інфармацыю пра месцазнаходжанне іх сына.
БелаПАН