Склад боепрыпасаў часоў вайны знайшлі ў Баранавіцкім раёне
50 артылерыйскіх снарадаў да гарматы-"саракапяткі", дзевяць 122-міліметровых снарадаў і гранату часоў Другой сусветнай вайны знайшоў у паласе каля вёскі Юшкавічы Баранавіцкага раёну ляснік. Выратавальнікі, атрымаўшы паведамленне ад участковага інспектара міліцыі, адразу выехалі на месца здарэння. Рызыкоўны груз вывезены на палігон пад вёску Сталавічы і знішчаны.
Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы
Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы