Шварцэнберг: Беларуская апазіцыя не адрозніваецца ад чэшскіх дэсідэнтаў
Такую думку ў эксклюзіўным інтэрв’ю Еўрарадыё выказаў міністр замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнберг. Ён падкрэсліў, што сустрэча з беларускай апазіцыяй была для яго вельмі важнай і інфарматыўнай.
Гэта нагадала спадару Шварцэнбергу сустрэчы з дысідэнтамі з Усходняй Еўропы чвэрць стагоддзя таму. Палітык зазначыў, што па сутнасці сённяшняя беларуская апазіцыя і чэшская апазіцыя дысідэнцкіх часоў не адрозніваюцца.
Карэл Шварцэнберг: “Па сутнасці, паміж чэшскай апазіцыяй дысідэнцкіх часоў і сённяшняй беларускай апазіцыяй няма розніцы. Дысідэнты – аднолькавыя людзі. Змагаюцца за дэмакратыю.
Таму яны вельмі падобныя. Мы мелі тую ж праблему расколу. Але ў нас апазіцыя была сумесная – Венгрыя, Польшча, Чэхія. Мы ўсе разам выступалі супраць савецкай камуністычнай улады. Але савецкай улады больш не існуе. У гэтым невялічкае адрозненне. Акрамя таго, вы на 30 год спазняецеся”.
Аднак спадар Шварцэнберг падкрэсліў, што яму пакуль не ўдалося дасканала вывучыць беларускую апазіцыю. Яму бракуе ведаў пра апанентаў улады ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.
Інтэрв’ю цалкам чытайце на нашым сайце неўзабаве.
Фота Віталіны Грахоўскай