Школьнік, які прадаваў метадон, пры затрыманні зламаў руку міліцыянту

Вучня 10-га класа адной са сталічных школ затрымалі супрацоўнікі Заводскага РУУС Мінску ў момант продажу двух грамаў метадону. Пры затрыманні 17-гадовы юнак актыўна супраціўляўся міліцыянтам, адзін іх якіх у выніку атрымаў траўму — пералом кісці.

Як тлумачаць супрацоўнікі міліцыі, для такога небяспечнага наркотыку, як метадон, два грамы — гэта вялікі аб'ём. Адпаведна, гэтая акалічнасць будзе ўлічанвацца судом пры вынясенні прысуду.

Падчас ператрусу па месцы жыхарства затрыманага следчая група выявіла яшчэ пяць грамаў метадону.

БелаПАН