Сайт “Витебского курьера” стаў недаступным па заяўцы на блакіроўку
З мінулай ночы не працуе інтэрнэт-сайт газеты “Витебский курьер”. Як паведаміла ў інтэрв’ю БелаПАН заснавальнік газеты Вольга Карач, сайт месціцца па адрасе www.kurier.vitebsk.by і яго абслугоўвае “Белтэлекам”. Прадстаўнікі газеты патэлефанавалі туды і ў “Белтэлекаме” ім сказалі, што паступіла заяўка на блакіроўку сайта. Падрабязнасці яны даведацца не змаглі. Сайт газеты не прайшоў працэдуру рэгістрацыі згодна з указам №60, бо заснавальнікі не падавалі такую заяўку з ідэалагічных прычынаў. Вольга Карач лічыць гэта спробай яшчэ болей узмацніць цэнзуру СМІ.