Самае прыбытковае прадпрыемства ў Беларусі — "Белшына"
У 2007 годзе нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы Беларусі страцілі сваё лідэрскае становішча сярод самых прыбытковых адкрытых акцыянерных таварыстваў (ААТ). Пра гэта паведамляе Інтэрнэт-газета "Беларускія навіны". Як выніка са справаздачы дэпартамента па каштоўных паперах Мінфіна, найбольшы прыбытак у мінулым годзе атрымала ААТ "Белшына" — 216 млрд 38 млн рублёў. На другім месцы ААТ "Нафтан" — 153 млрд 489 млн рублёў, на трэцім — ААТ "Гродна Азот", якое зарабіла 115 млрд 331 млн рублёў. І толькі на чацвёртым месцы размясціўся леташні перадавік — Мазырскі НПЗ. Яго прыбытак склаў "усяго" 96 млрд 342 млн рублёў.
Эксперты тлумачаць сітуацыю тым, што Расія ўвяла з 1 студзеня 2007 г. экспартнае мыта пры пастаўках нафты ў Беларусь. Гэта знізіла прывабнасць паставак нафты ў нашу краіну для расійскіх нафтавых кампаній і, адпаведна, рэнтабельнасць для беларускіх прадпрыемстваў.
Дарэчы, горш зауўіх сярод ААТ адпрацаваў у 2007 годзе Гомеьскае абласное аб'яднанне грамадскага харчавання. Па выніках года яно мела страты на 46 млрд 538,8 млн рублёў. Гэтае акцыянернае грамадства прызнана банкрутам.