Рыгор Кастусёў заявіў, што яго шантажавалі сябры сойма Партыі БНФ
Рыгор Кастусёў заявіў, што напярэдадні рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты яму прапанавалі зняць сваю кандыдатуру ў падтрымку лідэраў кампаній "Гавары праўду" Ўладзіміра Някляева і "Еўрапейская Беларусь" Андрэя Саннікава, інфармуе БелаПАН. Прычым прапанова прагучала "ад двух сябраў сойма... ў форме шантажу". Паводле слоў Кастусёва, яны заявілі, што Цэнтрвыбаркам прызнае сапраўднымі менш за 100 тысяч подпісаў і яго не зарэгіструюць. Палітык лічыць падобную прапанову "зневажальнай для сябе, для тых, хто збіраў подпісы ў яго падтрымку, для Партыі БНФ як палітычнай арганізацыі".
Рыгор Кастусёў таксама паведаміў, што сябры Партыі БНФ, працуючы на розных прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы, сабралі каля 250 тысяч подпісаў.
Рыгор Кастусёў таксама паведаміў, што сябры Партыі БНФ, працуючы на розных прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы, сабралі каля 250 тысяч подпісаў.