Жырыноўскі лічыць невінаватымі Канавалава і Кавалёва
Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў Маскве ў нядзелю.
Лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі заявіў, што не верыць у віну віцяблянаў, асуджаных за тэракт у мінскім метро. На яго думку, у Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва не было матываў для тэракту.
Як перадае interfax.by, Уладзімір Жырыноўскі звярнуў увагу на тое, што ў Расіі адмянілі смяротную кару з-за магчымасці судовай памылкі.