Ветэраны былі ў шоку ад віншавання ўкраінскага прэзідэнта (відэа)
З Віктарам Януковічам здарыўся чарговы канфуз, і зноў у траўні.
Як піша сайт pravda.com.ua, украінскі прэзідэнт выступаў перад ветэранамі вайны з нагоды Дня перамогі. Ён чытаў сваю прамову па паперцы і няправільна расставіў паўзы па тэксце. У выніку, замест таго, каб сказаць, што "вы прайшлі праз пекла вайны з фашызмам", Януковіч зрабіў паўзу пасля слова "вайны". Склалася ўражанне, што ветэраны разам з фашыстамі "да канца выканалі свой абавязак", піша ўкраінскае выданне.
Нагадаем, што ў траўні 2010-га, падчас прыезду расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева, на Януковіча... ўпаў вянок.
Пра іншыя канфузы Віктара Януковіча чытайце тут