Вадзім Зайцаў звольнены з пасады старшыні КДБ
Выконваць абавязкі старшыні Камітэта дзяржбяспекі будзе дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Леанід Мальцаў.
Такое рашэнне прыняў кіраўнік Беларусі на сённяшняй нарадзе па перспектывах і недахопах у працы КДБ. Леанід Мальцаў адзначыў, што ў сваіх выступах генпракурор і старшыня Следчага камітэта паставілі шэраг пытанняў. У прыватнасці, яны датычылі апошніх падзеяў, звязаных з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі, паведамляе БЕЛТА. Сярод іншага згадвалася ўцечка інфармацыі пра самагубства падпалкоўніка КДБ Аляксандра Казака.
Мальцаў часова будзе выконваць абавязкі старшыні КДБ. Але, кажа ён, гэта не значыць, што Вадзім Зайцаў пасля завяршэння расследавання не можа вярнуцца на ранейшую пасаду. Усё залежыць ад вынікаў расследавання, якое будзе праводзіць генпракурор і Следчы камітэт.
Нагадаем, што генерал-лейтэнант Вадзім Зайцаў быў кіраўніком Камітэта дзяржбяспекі з 15 ліпеня 2008 года.
Гл. таксама: Лукашэнка за 18 гадоў змяніў сем кіраўнікоў КДБ
Фота — biathlon.by