У Жодзіне знаходзяцца 202 “рэвалюцыянеры” (тэлефон для даведак)
Іх перавезлі сюды з Акрэсціна. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміла праваабаронца Святлана Лапіцкая.
Спісы арыштантаў-сутачнікаў там не вывешваюць, ці ёсць сярод іх патрэбны вам чалавек, можна даведацца толькі ў дзяжурнага. Таксама інфармацыю пра вязняў даюць па тэлефоне Жодзінскага ГАЎС — 8-01775 3 34 44.
З перадачаў прымаюць толькі асабістыя рэчы і ваду. Сокі ды ежу не бяруць.