У Віцебску сутыкнуліся трамвай і аўтобус (фота)
Пасажыры былі і ў аўтобусе, і ў трамваі. На шчасце, абышлося без ахвяраў.
Аварыя адбылася каля дзвюх гадзін дня на плошчы Перамогі. У выніку сутыкнення трамваю проста знесла кабіну.
Больш за ўсё ў трамваі пацярпела жанчына-кіроўца. На шчасце, яна атрымала толькі нязначныя траўмы.