У цэнтры Гомеля гарэла шпалернае прадпрыемства (фота, відэа)
На пажары працавала 10 пажарных машынаў.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар гомельскіх выратавальнікаў Руслан Габрылёў, якога Еўрарадыё вызваніла непасрэдна на месцы падзеяў:
Габрылёў: "Зараз адбываецца ўжо ліквідацыя гэтага пажару. ТАА "Фокс" знаходзіцца ў цэнтры горада. Гарыць, паводле папярэдніх звестак, пяты і шосты ўчасткі асноўнага цэху. Зараз унутры гарэнне ўжо лквідаванае, цяпер гарыць страха. Там страха падшытая жалезам, яе зараз ускрываюць і спрабуюць пралезці на драўляныя латы".
Рабочыя паспелі выратаваць ад агню частку гатовай прадукцыі. Па іх словах, пажар пачаўся каля алейнага катла, які выкарыстоўваўся для сушкі фарбы на шпалерах.



Фота: Евгений (@evgen_by) tut.by