У Мінску затрыманыя двое нацыянал-бальшавікоў

Затрыманні прайшлі сёння каля 7 гадзінаў раніцы. Міліцыянты прыйшлі ў кватэру аднаго з лідараў нацболаў Яўгена Контуша. Яго забралі ў аддзел міліцыі Першамайскага раёна. Па якіх прычынах, пакуль невядома. Таксама затрыманы Уладзіслаў Лобаў, паведамляе БелаПАН.

Верагодна, затрыманні звязаныя з акцыяй нацыянал-бальшавікоў 3 снежня, праведзенай каля будынку Белтэлерадыёкампаніі ў Мінску. Нагадаем, што тады трое маладых людзей выплюхнулі на ганку каля цэнтральнага ўваходу ў будынак БТ вядро з локшынай і раскідалі ўлёткі.