У Маскве затрымалі ўдзельнікаў новага лагера апазіцыі (фота)
Ён з'явіўся мінулай ноччу каля Нікіцкай брамы.
Меркавалася, што новы лагер паспрыяе пашырэнню пратэсту ў межах Чыстых Прудоў. Аднак раніцай паліцыя ліквідавала лагер і затрымала людзей, якіх прывезлі ў аддзел унутраных спраў Прэсненскае.
