У Гродне паставілі помнік аўтазапраўшчыку (фота)

Чалавечак вышынёй не больш за метр трымае ў руцэ заправачны пісталет. Бронзавы запраўшчык абапіраецца на бензакалонку "Нара", якая сустракалася на запраўках у 60-я гады.

Як паведамляе "Вечерний Гродно", аўтааматары ахвотна фатаграфуюцца побач са скульптурай. Хтосьці нават прыдумаў легенду: калі патрэш пісталет, паліва патаннее.