Тэлеканал “Беларусь 1” паказаў відэа допыту Дзмітрыя Канавалава (відэа)

Былі прадэманстраваныя вытрымкі з відэазапісаў допыту Канавалава 13 красавіка, а таксама вочнай стаўкі Кавалёва і Канавалава.

На відэа допыту 13 красавіка Канавалаў адказвае на пытанне, што яму вядома пра тэракт 11 красавіка. Ён расказвае, што прынёс у метро сумку з выбуховай прыладай, якую паставіў ля лаўкі на станцыі метро "Кастрычніцкая".

Нагадаем, што ўчора быў вынесены прысуд па справе Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Іх абодвух прыгаварылі да расстрэлу.