Слонімскага актывіста будуць судзіць за засмечванне ўлёткамі ўсяго горада
Слонімскага актывіста аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Барыса Кучынскага абвінавачваюць у масавым распаўсюдзе агітацыйнай прадукцыі.
Пра гэта Кучынскі распавёў у жывым эфіры Еўрарадыё. Па словах актывіста, ён не займаўся распаўсюдам улётак і лічыць сваю віну недаказанай.
Кучынскі: “Яны пасадзілі мяне ў машыну і завезлі ў РАУС. Пратрымалі прыкладна 3 гадзіны. Пасля я даведаўся: яны паездзілі па горадзе, пафатаграфавалі ўсё, што было расклеена па горадзе. І гэта ўсё даклалі да той справы, якую на мяне ўзбудзілі, нібыта я расклейваў гэтыя лісткі. Але гэта нічога не даказана”.
Адміністрацыйная камісія планавала разглядаць справу Кучынскага на гэтым тыдні. Але ўрэшце паседжанне перанеслі на пазнейшы час.