Сёння аднаўляецца суд над Алесем Бяляцкім
Папярэдняе паседжанне прайшло 16 лістапада.
Яно працягвалася літаральна 10 хвілін. Пракурор зачытаў новае, скарэктаванае абвінавачанне, пасля чаго адвакат папрасіў перапынак у пяць дзён. Яны былі неабходныя для азнаямлення са зменамі, унесенымі пракурорам. Праваабаронцы адзначаюць, што змены нязначныя. Кіраўніку цэнтра “Вясна” па-ранейшму пагражае сем год турмы за нясплату падаткаў. Чакаецца, што сёння на працэсе пачнуцца спрэчкі бакоў.
Нагадаем, што праваабаронца Алесь Бяляцкі знаходзіцца за кратамі ад 4 жніўня. Яго парцэс пачаўся 2 лістапада.