Пётр Пракаповіч стаў віцэ-прэм'ерам Беларусі

Разам з тым, як паведамляе БЕЛТА, Пракаповіча вызвалілі ад пасады памочніка прэзідэнта Беларусі.

Пракаповіч будзе адказваць за выкананне найважных параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусь, выкананне рэспубліканскага бюджэту і мерапрыемствы па мадэрнізацыі беларускай эканомікі. Раней за гэтую сферу адказваў Сяргей Румас.

Дарэчы, прызначэнне Пракаповіча стала не адзінай кадравай перастаноўкай сёння. Загадам Лукашэнкі Мікалай Корбут вызвалены ад пасады кіраўніка справамі прэзідэнта ў сувязі з пераходам на іншую працу.

Каментар эканаміста Сяргея Чалага наконт новага віцэ-прэм'ера: "Пракаповіч ніколі не быў рыначнікам"

Фота — bymedia.net