Пры затрыманні моцна пацярпела Алена Ліхавід

Разам з маці на свабоду выйшаў яе сын, былы палітвязень Мікіта Ліхавід. Жанчыне вельмі дасталося пры затрыманні, паведамляе БелаПАН. У яе пашкоджана рука, да таго ж Алена атрымала моцны ўдар па галаве.

Нагадаем, што вечарам 19 снежня адразу на некалькіх плошчах Мінску прайшлі акцыі памяці з нагоды гадавіны Плошчы-2010. Яны былі жорстка разагнаныя міліцыяй.