Прэм'ер Літвы прыносіць прабачэнні ў сувязі з затрыманнем Бяляцкага
І абяцае падтрымку дэмакратычнай Беларусі.
Прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс называе сітуацыю з перадачаў у Беларусь звестак аб рахунках праваабаронцы Алеся Бяляцкага, непаразуменнем, вартым шкадавання.
Разам з тым, па словах Кубілюса, якія перадае DELFI, нягледзячы на гэта непаразуменне, застаецца падтрымка Літвы дэмакратычнай перспектыве Беларусі. У гэтым ніхто не павінен сумнявацца, заяўляе літоўскі чыноўнік.
Нагадаем, Бяляцкага вінавацяць ва ўтойванні прыбыткаў у асабліва буйных памерах. Яму пагражае сем гадоў пазбаўлення волі.