Пад Даўгаўпілсам сышоў з рэек беларускі цягнік

Здарэнне адбылося позна ўвечары 8 студзеня. Як паведамілі БелаПАН у канцэрне "Латвійская чыгунка", з рэек сышло 16 вагонаў. У выніку аварыі разліліся нафтапрадукты - масла і растваральнік.

Падчас здарэння ніхто не пацярпеў. Колькасць разлітых нафтапрадуктаў пакуль не вядомая. У дзяржаўнай пажарна-выратавальнай службе Латвіі сцвярджаюць, што ўцечка носіць лакальны характар і не пагражае сур'ёзнымі наступствамі. Цяпер на месцы здарэння працягваюцца працы па ліквідацыі наступстваў аварыі.